Публикация

Конкурс паэтычных твораў

Мэта кнігі – абудзіць цікавасць да гісторыі беларускага краю, сваёй малой радзімы, роднага кута, што пакінуў у сэрцы глыбокі след, захаваў удзячную памяць, прывіў пачуццё замілаванасці, зачараванасці,
сыноўняй удзячнасці, навучыў беражліва, з пашанай ставіцца да звычаяў бацькоў і дзядоў, паважаць духоўныя здабыткі народа. Кніга заклікана паслужыць умацаванню жывой повязі з глыбінна нацыянальным, сакральным, крэўна-роднасным. Яна стане яшчэ адным крокам дзеля ўшанавання і ўслаўлення гісторыка-культурнай спадчыны, слаўных імёнаў падзвіжнікаў і абаронцаў Айчыны.

Вершы ў электронным выглядзе (10-15) можна дасылаць на беларускай і рускай мове разам з кароткай інфармацыяй пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца працы, пасада, навуковая
ступень і навуковае званне) на эл. адрасы: valery.maximovich@gmail.com або institute.philosophy@outlook.com).

Каардынатар праекта – в.а. намесніка дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі Максімовіч Валерый Аляксандравіч (кант. тэл.: 284 18 77, 8029 768 55 22).

Тэрмін падачы матэрыялаў – 25 верасня 2018 г.