Публикация

Круглый стол "Беларуская дзяржаўнасць: гістарычная канцэпцыя і ідэалогія"

29 июня 2018 г. в 10:00 (пр. Независимости, 66, к.216) состоится круглый стол "БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ: ГІСТАРЫЧНАЯ КАНЦЭПЦЫЯ І ІДЭАЛОГІЯ (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь)".

Ва ўмовах глабальных трансфармацый сучаснага грамадства, якія звязаны з навуковым прагрэсам, геапалітычнымі і сацыяльнымі зменамі, усё больш актуальнымі становяцца пытанні далейшага развіцця дзяржавы і грамадства. Менавіта акадэмічная навука, якая абапіраецца на шматвяковы вопыт гісторыка-культурнага развіцця Беларусі і выкарыстоўвае сучасныя методыкі даследавання, павінна спрыяць кансалідацыі грамадства. У межах працы круглага стала плануецца правядзенне экспертнай дыскусіі, якая будзе прысвечана гістарычнай канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці і яе ролі ў ідэалогіі з удзелам вядучых вучоных і прадстаўнікоў грамадскасці. Запрашаем прыняць удзел у працы круглага стала.

Регистрация здесь: [CDATA[<noindex]]>https://goo.gl/forms/Hyrnc1fbZkz7l21T2[CDATA[</noindex]]>

Месца правядзення: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 216.

Дата правядзення: 29 чэрвеня 2018 г., 10:00 – 13:00.

Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца да старшыні Савета маладых вучоных Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Юрэцкага Станіслава Сцяпанавіча,

тэл. 8(029) 7702786,

e-mail: stanislau.yuretski@gmail.com